BE RU EN

Піцерскія чыноўнікі зрабілі справаздачу аб падрыхтоўцы да зімы 70-гадовымі фотаздымкамі

  • 27.09.2016, 16:25

Губернатар Санкт-Пецярбурга станоўча ацаніў праведзеную «слугамі народа» працу.

Кіраўнікі камітэтаў урада Санкт-Пецярбурга, адказныя за падрыхтоўку да зімы, выкарыстоўвалі ў справаздачнай прэзентацыі перад губернатарам Георгіем Палтаўчанкам фатаграфіі горада 1940-1950-х гадоў.

Палтаўчанка заслухаў справаздачы кіраўніка жыллёвага камітэта Валерыя Шыяна, старшыні камітэта энэргетыкі і інжынернага забеспячэння Андрэя Бандарчука і кіраўніка камітэта добраўпарадкавання Уладзіміра Рублёўскага.

Губернатар агулам станоўча ацаніў працу камітэтаў, пры гэтым ён папрасіў не прымацоўваць да справаздач «поспехі нашых продкаў».

«Не трэба ў фотасправаздачах выкарыстоўваць і даваць справаздачу за працоўныя поспехі нашых продкаў. Там у вас на фотаздымках відавочна работнікі камунальнай гаспадаркі 1940-1950-х гадоў. Давайце будзем даваць справаздачу аб сваіх поспехах..», - цытуе губернатара «Інтэрфакс».

Апошнія навіны