BE RU EN

«Малады Фронт» заклікаў 1 кастрычніка выйсці ў цэнтр Менска

  • 27.09.2016, 16:17

Каля ўніверсама Цэнтральны адбудзецца акцыя збору подпісаў за бел-чырвона-белы сцяг.

Мерапрыемства будзе прысвечанае збору подпісаў за наданне нацыянальным сімвалам - бел-чырвона-беламу сцягу і гербу «Пагоня» - статуса гісторыка культурнай каштоўнасці.

Як напісаў у «Фэйсбуку» лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч, на акцыю запросяць вядомых грамадскіх дзеячаў, прадстаўнікоў культуры і мастацтва.

Нагадаем, подпісы за бел-чырвона-белы сцяг ужо збіралі ў цэнтры Менска ў мінулую суботу. Пры гэтым арганізатары пікету, уключаючы Дашкевіча, былі затрыманыя раніцай напярэдадні акцыі.

Апошнія навіны