BE RU EN

Алесю Чаркашыну ўсталявалі помнік пад Берасцем

  • 27.09.2016, 15:28

На адкрыццё помніка беларускаму герою прыйшлі бацькі Міхаіла Жызнеўскага.

На могілках у Камяніцы Жыравецкай пад Берасцем 27 верасня адбылося адкрыццё помніка Алесю Чаркашыну - беларусу, які ваяваў у складзе «Правага сектара» пад пазыўным «Тарас» і загінуў летась у зоне АТА. Алесь быў пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам «Народны герой Украіны», паведамляе «Радыё Свабода».

На адкрыцці помніка прысутнічалі некалькі дзясяткаў чалавек, у тым ліку бацькі Міхаіла Жызнеўскага - іншага беларуса, які загінуў ва Украіне, а таксама сустаршыня БХД Павел Севярынец, праваабаронца Наталля Гарачка-Басалыга і іншыя.

«Бог з табой, ты не адзін», - напісана на адной з пліт. Помнік складаецца з трох пліт, якія паводле задумы аўтара сімвалізуюць Бога, Айчыну і Служэнне. На помнік сабралі больш за 4 тысячы даляраў ахвяраванняў, але трэба амаль 6 тысяч.

Пасля ўшанавання памяці Алеся Чаркашына на могілках у планах арганізатараў памінальная сустрэча і перадпрэм'ерны паказ дакументальнага фільма пра яго.

Апошнія навіны