BE RU EN

Літва афіцыйна адклікала вайсковага аташэ з Расеі

  • 27.09.2016, 15:08

Палкоўнік ВС Літвы паплаціўся кар'ерай праз шлюб з жыхаркай акупаванага Крыма.

Літва ў пятніцу афіцыйна адклікала вайсковага аташэ ў Расеі палкоўніка Саўлюса Піктурну праз ягоны шлюб з жыхаркай анэксаванага Расеяй Крыму, паведамляе delfi.lt.

«З гэтага дня ён адклікаецца (...) З заўтрашняга дня ён пераводзіцца ў рэзерв Узброеных сіл Літвы», - заявіў міністр абароны Літвы Юозас Алекас.

Пасля таго, як стала вядома аб сямейным становішчы Піктурны, на мінулым тыдні ён быў адкліканы ў Літву для кансультацый. З нагоды гэтага афіцэра Мінабароны звярнулася ў вайсковую выведку Літвы, каб высветліць усе акалічнасці.

«Другі дэпартамент аператыўных службаў правядзе расследаванне і тады мы атрымаем адказ, як будзе ісці справа з ягонай далейшай службай, ці ёсць у яго ўсе правы служыць», - сказаў Алекас. Паводле ягоных слоў, калі Піктурну накіроўвалі служыць у Расею, ён быў жанаты на літоўцы.

Апошнія навіны