BE RU EN

Фотафакт: у Нямеччыне аўтабан адмывалі ад шампуню

  • 27.09.2016, 14:53

На тое, каб адмыць 7-кіламетровы адрэзак аўтабана ад мыйнага сродку, спатрэбілася шмат гадзін.

Чуткі пра тое, што ў Нямеччыне вуліцы мыюць з пральным парашком, як той казаў, моцна перабольшаныя, але ў панядзелак, 26 верасня, адзін аўтабан давялося адмываць вельмі доўга...

Як паведамляе Deutche Welle, на пакрыццё аўтабана А3 паміж Дзюсельдорфам і Кёльнам праліўся канцэнтрат для вытворчасці мыйных сродкаў, які прызначаўся для адной з хімічных фабрык рэгіёну. Кіроўца заўважыў выцек толькі праз сем кіламетраў, калі ўжо пакінуў хуткасную магістраль. Расколіны ў бочках утварыліся пасля рэзкага вымушанага тармажэння перад коркам. Надвор'е стаяла сухое, але падчас наступнага дажджу праезная частка, калі б канцэнтрат апынуўся разбаўлены вадой, стала б нашмат больш слізкай, чым у галалёдзіцу.

На тое, каб адмыць 7-кіламетровы адрэзак аўтабана ад мыйнага сродку, спатрэбілася шмат гадзін, што прывяло да вялізных коркаў.

Апошнія навіны