BE RU EN

Чэшскія спецыялісты правераць БелАЭС

  • 27.09.2016, 10:30

Астравецкую АЭС правераць на ўстойлівасць да землятрусаў, затаплення і экстрэмальных пагодных умоў.

Спецыялістаў з Чэхіі плануецца прыцягнуць да стрэс-тэстаў на Беларускай АЭС, якія пройдуць у снежні.

Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на тэлеканал АНТ.

Перш у снежні так званая SEED-місія з экспэртаў МАГАТЭ прааналізуе выбар будаўнічай пляцоўкі. І ў гэтым жа месяцы адбудуцца стрэс-тэсты, як было дамоўлена з Расеяй.

Праводзіць стрэс-тэсты будзе навукова-даследчы і праектна-канструктарскі інстытут энэргетычных тэхналогій АТ «Атампраект». Беларускую АЭС падчас выпрабаванняў правераць на ўстойлівасць да землятрусаў, затаплення і экстрэмальных пагодных умоў.

Пра вынікі стрэс-тэстаў на АЭС Беларусь паінфармуе Еўракамісію.

Апошнія навіны