BE RU EN

«Малады Фронт» зноў кліча беларусаў падпісвацца за нацыянальны сцяг

  • 26.09.2016, 21:02

Публічнае святочнае падпісанне адбудзецца 1 кастрычніка а 12-й гадзіне ля Менскай ратушы.

«Малады Фронт» зноў кліча беларусаў на публічнае падпісанне за бел-чырвона-белы сцяг.

«На святочнае падпісанне будуць запрошаныя вядомыя грамадскія асобы, дзеячы культуры і мастацтва, а таксама чакаем і ўсіх вас! Дзеля падтрымкі падпісной кампаніі будзе арганізаваны збор сродкаў на выраб нацыянальнай сімволікі. Падтрымаем нацыянальны сцяг разам!» - напісаў у сваім «Фэйсбуку» лідар «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч.

Першае публічнае падпісанне за нацыянальны сцяг было ледзь не сарванае: раніцай 24 верасня Змітра Дашкевіча затрымалі каля Камароўкі.

«Зацягнулі ў серабрысты бус, ззаду якога ехаў міліцэйскі аўтамабіль», - напісала ў «Фэйсбуку» ягоная жонка Настасся Дашкевіч.

Нягледзячы на затрыманне лідара ды ініцыятара, актывісты не скасавалі акцыю. Надвечар да іх далучыўся вызвалены Зміцер Дашкевіч.

Апошнія навіны