BE RU EN

У Менску прэзэнтаваны праект Парку мініяцюр замкаў ВКЛ

  • 26.09.2016, 18:55

Парк мініяцюр будзе размешчаны за пяць кіламэтраў ад Гальшанскага замка.

26 верасня ў сталічным Прэс-клубе адбылася прэзэнтацыя Парку мініяцюр замкаў Вялікага княства Літоўскага.

Праект рэалізуе фонд «Краіна замкаў». Сродкі на падтрымку праекта часткова збіраюцца на краўдфандынг-платформе Talaka. Праект падтрыманы ЕЗ/ПРААН «Спрыянне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», паведамляе БелаПАН.

ФОТА: Сяргей Балай
ФОТА: Сяргей Балай
ФОТА: Сяргей Балай

На прэзэнтацыі быў паказаны працоўны макет аднаго з будучых экспанатаў парку - Камянецкай вежы, віртуальныя мадэлі замкаў, адна з 3D-друкарак, на якіх вырабляюцца дэталі будучых мініяцюр, а таксама праграма дапоўненай рэальнасці «Замкі ВКЛ».

Кіраўнік фонду «Краіна замкаў» Алесь Варыкіш распавёў пра тое, як нараджалася і рэалізуецца ідэя Парку мініяцюр, з якімі праблемамі сутыкаецца праект і калі можна чакаць поўнамаштабнага адкрыцця парку.

Парк мініяцюр будзе размешчаны ў Ашмянскім раёне - у старадаўнім шляхецкім фальварку Родзевічы, што за пяць кіламэтраў ад Гальшанскага замка.

ФОТА: Сяргей Балай
ФОТА: Сяргей Балай
ФОТА: Сяргей Балай

Апошнія навіны