BE RU EN

Набліжаны да Лукашэнкі прызначаны на новую пасаду

  • 26.09.2016, 17:23

Мікалай Корбут напярэдадні з'яўляўся з дыктатарам на нефармальных мерапрыемствах накшталт уборкі бульбы або пакосу травы.

Мікалай Корбут прызначаны памочнікам Лукашэнкі і вызвалены ад пасады галоўнага інспектара Менскай вобласці.

Адпаведны загад падпісаў дыктатар.

Мікалай Корбут рэгулярна з'яўляецца з Лукашэнкам на нефармальных мерапрыемствах накшталт уборкі бульбы або пакосу травы.

У суботу ён суправаджаў дыктатара на закрыцці мотасезона.

Фактычна памочнікаў прызначаюць кантралёрамі, або, на слэнгу, «наглядчыкамі» за іншымі чыноўнікамі. Таксама яны абавязаныя перадаваць кіраўніку дзяржавы аналітычную інфармацыю ў сваёй галіне.

Мікалай Корбут працаваў інструктарам, вядучым спецыялістам Менскага райкама прафзвязу работнікаў АПК, галоўным эканамістам фінансава-эканамічнага аддзела Камітэта зямельнай рэформы і землеўпарадкавання пры Савеце Міністраў. У 1994-2001 гадах - начальнік управы абслугоўвання дыпламатычнага корпуса і афіцыйных дэлегацый «Дыпсэрвіс» кіраўніцтва справамі Лукашэнкі. У 2001-2009 гадах - першы намеснік кіраўніка справамі Лукашэнкі, у 2009-2013 гадах - кіраўнік справамі дыктатара. З 2014 года дагэтуль быў памочнікам Лукашэнкі - галоўным інспектарам Менскай вобласці, паведамляе БелТА.

Апошнія навіны