BE RU EN

Відэафакт: брамнік забіў гол з 70 метраў

  • 26.09.2016, 15:19

На 88-й хвіліне матчу футбаліст выратаваў каманду ад паразы.

Брамнік «Эскішэхірспору» Руд Бафен стаў аўтарам гола са сваёй паловы поля ў матчы пятага тура другога турэцкага дывізіёна.

На 88-й хвіліне паядынку супраць «Юмраніеспору» бельгіец магутным ударам накіраваў мяч прыкладна з 70 метраў. Галкіпер спаборнікаў Мецін Эрол не чакаў такой магутнай падачы, не паспеў вярнуцца ў браму і атрымаў мяч «за каўнер», піша «Прессбол».

Бафен устанавіў канчатковы лік у матчы - 2:2 - і выратаваў каманду ад паразы.

Апошнія навіны