BE RU EN

Пад Смалявічамі замежная фура змяла легкавы аўтамабіль

  • 26.09.2016, 12:32

Траўмы кіроўцы і пасажыра аўтамабіля апынуліся крытычнымі.

Учора вечарам на дарозе Слабада - Паперня - Радашковічы адбылася смяротная аварыя, у выніку якой загінулі два чалавекі, двое пацярпелі, паведамляе onliner.by.

Паводле папярэдніх звестак Следчага камітэта, грамадзянін Польшчы (1965 г. н.) за стырном грузавога Renault Magnum выехаў на паласу сустрэчнага руху і ўчыніў сутыкненне з Suzuki Baleno, якім кіраваў жыхар Менска 1984 года нараджэння. Траўмы кіроўцы і пасажыра аўтамабіля апынуліся крытычнымі.

Акрамя таго, следчыя паведамілі, што ў бальніцу з рознымі траўмамі дастаўлена жанчына і малалетняе дзіцё, пасажыры Suzuki Baleno. Ім аказваецца неабходная медыцынская дапамога.

Ужо праведзены агляд месца здарэння, зафіксавалі сляды аўтамабіляў. Паводле звестак Следчага камітэта, медыцынскі агляд выявіў у кіроўцы 0,23 праміле алкаголю. Ён быў затрыманы. У дачыненні да мужчыны распачатая крымінальная справа паводле часткі 3 арт. 317 (парушэнне ПДР, што пацягнула праз неасцярожнасць смерць двух чалавек) КК РБ.

Апошнія навіны