BE RU EN

Фотафакт: аршанцаў заклікаюць плаціць падаткі на развіццё Менска

  • 26.09.2016, 12:07

Сацыяльная рэклама хутчэй дэматывуе плаціць падаткі ў рэгіёнах.

Сацыяльная рэклама Міністэрства падаткаў і збораў нагадвае: «Выплата падаткаў - ваш уклад у развіццё горада».

На білбордзе з такім надпісам паказаны цэнтр Менска - плошча Незалежнасці.

Але, як адзначыў у Facebook аршанец Арцём Сізінцаў, гэтая сацыяльная рэклама размешчаная ў цэнтры Воршы. Так што жыхары горада на Віцебшчыне цяпер у роздуме: для развіцця якога горада яны плацяць падаткі - сваёй Воршы або Менска?

Апошнія навіны