BE RU EN

Даляр і еўра падаражэлі на адкрыцці таргоў у Менску

  • 26.09.2016, 11:23

Беларускі рубель працягвае дэвальвавацца да замежнай валюты.

Пасля пятнічнага падзення здавалася, што курс даляра ўжо гатовы прабіць адзнаку 1,9 рубля. Аднак у панядзелак нафта зноў стала таннець, а амерыканская валюта - набіраць абароты. У сярэдзіне таргоў даляр падрос на 0,15 капейкі. Цяпер яго купляюць і прадаюць па 1,9337 беларускага рубля, паведамляецца на БВФБ.

У еўра арэлі мацнейшыя. Ён дадаў 0,73 капейкі і каштуе 2,1718 беларускага рубля.

У мінусе пакуль толькі расейскі рубель. Ён страціў 1,13 капейкі, 3,0143 беларускага рубля за сотню ў выніку.

Апошнія навіны