BE RU EN

Раналду нецэнзурна вылаяўся на Зідана пасля замены ў матчы з «Лас-Пальмас»

  • 26.09.2016, 10:25

Нападнік «Рэала» Крышціяну Раналду рэзка негатыўна ўспрыняў замену ў матчы 6-га тура чэмпіянату Гішпаніі супраць «Лас-Пальмас» (2:2).

Сыходзячы з поля, ён не хаваў свайго абурэння, а сеўшы на лаўку кінуў некалькі нецэнзурных слоў у адрас галоўнага трэнера Зінедзіна Зідана, паведамляе Прессбол.

Сам французскі спецыяліст на прэс-канферэнцыі заявіў, што замяніў гульца, бо яму патрэбен адпачынак.

Апошнія навіны