BE RU EN

Гэтай ноччу ў Беларусі чакаюцца замаразкі

  • 25.09.2016, 20:12

Удзень паветра прагрэецца да 16 градусаў цяпла.

У Беларусі найбліжэйшыя дні 26 верасня будзе воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман. Вецер будзе паўночны, слабы да ўмеранага.

Тэмпература паветра ўначы складзе 2-7 градусаў вышэй за нуль, месцамі магчымыя замаразкі да мінус 2 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 10-16 градусаў.

Апошнія навіны