BE RU EN

Фотафакт: пешаходны пераход у Давыд-Гарадку вядзе наўпрост у клумбу

  • 25.09.2016, 18:09

У пешахода ёсць выбар - або ісці проста ў клумбу, або выходзіць на праезную частку, каб абыйсці кветнік.

У месцах, дзе ўсталяваныя дарожныя знакі «Пешаходны пераход» на вуліцы Калініна, самым цікавым чынам нанесеная дарожная разметка. Пераходзячы па ёй праз праезную частку, пешаходы пападаюць не на ходнікі або абочыну, а проста ў кветкавую клумбу.

У пешахода ёсць выбар - або ісці наўпрост у клумбу, або выходзіць на праезную частку, каб абыйсці кветнік.

Яшчэ адзін такі пешаходны пераход ёсць паблізу школы на вуліцы Калініна. Праўда, вядзе ён наўпрост на газон, а не на ходнікі, куды павінен весці, піша «Медыя-Палессе».

Апошнія навіны