Клінтан апярэджвае Трампа перад дэбатамі
- 25.09.2016, 16:07
Вынікі даследавання паказалі, што 46% апытаных прагаласавалі б за Клінтан і 44% – за Трампа.
Кандыдат ад Дэмакратычнай партыі ЗША ў прэзідэнты ЗША Хілары Клінтан перад першымі прэзідэнцкімі дэбатамі апярэджвае паводле папулярнасці свайго канкурэнта-рэспубліканца Дональда Трампа на 2%. Пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага сумесна тэлекампаніяй ABC і газетай Washington Post, паведамляе telegraf.by.
Вынікі даследавання паказалі, што 46% апытаных прагаласавалі б за Клінтан і 44% – за Трампа.
Рэспандэнтам таксама прапанавалі адказаць на пытанне: "Па-за залежнасці ад таго, як Вы маеце намер прагаласаваць, як Вы мяркуеце, хто пераможа ў дэбатах?" Паводле вынікаў даследавання, 47% апытаных выказалі меркаванне, што ў дэбатах пераможа Клінтан, 33% – Трамп. Пры гэтым 16% рэспандэнтаў не маюць пэўнага меркавання наконт гэтага, 2% мяркуюць, што не пераможа ніхто, 2% – што будзе нічыя.
У апытанні, якое праходзіла з 19 да 22 верасня, удзельнічалі 843 зарэгістраваныя выбарнікі. Сярэдняя хібнасць у даследаванні складае каля 4%.
Першыя тэлевізійныя дэбаты двух кандыдатаў пройдуць 26 верасня, выбары ў прэзідэнты ЗША прызначаныя на 8 лістапада.
Праведзенае апытанне з 16 да 22 верасня паказала, што 41% патэнцыйных выбарнікаў падтрымаў бы Клінтан, у той час як 37% адсоткаў падтрымалі б Трампа.