BE RU EN

Кіраўнік МЗС Брытаніі: Рэжым Пуціна адкажа за вайсковыя злачынствы

  • 25.09.2016, 15:07

«Рэжым Пуціна не проста дае ў рукі Асаду рэвальвер – у некаторых выпадках ён сам страляе з рэвальвера».

Міністр замежных справаў Вялікай Брытаніі Барыс Джонсан заявіў у тэлеэфіры BBC, што Расея вінаватая ў задоўжванні грамадзянскай вайны ў Сірыі і, магчыма, у здзяйсненні вайсковых злачынстваў у форме авіяналётаў на аўтакалоны з гуманітарнай дапамогай.

У панядзелак на мінулым тыдні ў ваколіцах Алепа ў выніку авіяналёту была знішчаная аўтакалона ў складзе 31 грузавіка, якая павінна была даставіць гуманітарную дапамогу насельніцтву горада ў аблозе.

Пры гэтым загінулі каля 20 чалавек. Крэмль адмаўляў дачыненне Расеі да атакі на гуманітарны канвой.

У нядзельнай ранішняй праграме «Шоу Эндру Мара» Барыс Джонсан заявіў, што Расея вінаватая ў задоўжванні і ўзмацненні сірыйскай вайны.

«Рэжым Пуціна не проста, так бы мовіць, дае ў рукі Асаду рэвальвер. У некаторых выпадках ён сам страляе з рэвальвера. Самі расейцы ў гэтым удзельнічаюць. Нам трэба паглядзець, ці быў выбар цэлі [гуманітарнай калоны ААН] зроблены з веданнем таго, што гэта цалкам нявінныя грамадзянскія цэлі. Калі гэта так, то гэта вайсковае злачынства», – заявіў міністр.

Апошнія навіны