BE RU EN

Ф’юры апавёў, чаму адмяніў бой з Клічко

  • 25.09.2016, 11:44

Прычына пераносу бою паміж Тайсанам Ф’юры і Уладзімірам Клічко сталася вельмі нечаканай.

Брытанскае выданне The Telegraph паведамляе, што прычынай пераносу паўторнага бою паміж Тайсанам Ф’юры і Уладзімірам Клічко стала дэпрэсія, ад якой пакутуе дзейны чэмпіён, паведамляе korrespondent.net.

Крыніцы інфармуюць, што для брытанца гэта не першае знаёмства з дэпрэсіяй і раней ён ужо праходзіў курс лекавання ад гэтай псіхалагічнай хваробы. Інсайдары з лагера Ф’юры апавялі, што брытанец страціў матывацыю баксаваць і знаходзіцца ў стане дэпрэсіі, у сувязі з чым яму патрэбны паўторны курс тэрапіі.

Адзначым, што пасля перамогі над Клічко Тайсан гаварыў адкрыта, што ў ягоным жыцці настаў самы шчаслівы перыяд у жыцці, ён рады выхоўваць дзяцей і не разумее, навошта яму яшчэ раз выходзіць на рынг. Падобна на тое, што такія думкі прывялі Тайсана да чарговага рэцыдыву старога захворвання.

Нагадаем, што пра перанос бою паміж Клічко і Ф’юры стала вядома ўчора. Існуе верагоднасць таго, што брытанец будзе пазбаўлены сваіх паясоў.

Апошнія навіны