BE RU EN

Менчукі пачысцiлi Свіслач ад смецця

  • 24.09.2016, 21:17

На беразе ракі прайшла акцыя «Чыстая плынь».

Амаль 100 валанцёраў выйшлі на генеральную прыбіранне «Чыстая плынь», каб ачысціць ад смецця бераг ракі Свіслач. Такая акцыя праходзіць ужо пяты год запар, а за арганізацыю гэтага экалагічнага мерапрыемствы ўзялася кампанія «Аліварыя», праект «Мэта 99» і валанцёры, піша «Наша Нiва».

«За 5 гадоў правядзення нашай акцыі «Чыстая плынь» было сабрана больш за 900 кг смецця сіламі амаль 300 валанцёраў, - кажа мэнэджар карпаратыўных камунікацый ААТ «Піўзавод Аліварыя» Ала Мачалава. - Але для нас важна нават не тое, колькі кілаграмаў смецця было сабрана за час акцый. Значна важней прыцягваць увагу да гэтай унікальнай прыроднай тэрыторыі ў межах горада, падвышаць экалагічную пісьменнасць, выхоўваць звычку паасобна збіраць адкіды і наогул клапаціцца пра экалогію роднага горада».

Свіслач з'яўляецца адной з экалагічна каштоўных рэк Менска, бо тут водзіцца 15 відаў рыбы.

Перад прыборкай трэнер эка-талакі Аляксей Купракоў правёў трэнінг як правільна збіраць смецце.

Бутэлькі, ежа, мяшкі - асноўнае смецце на беразе Свіслачы, ды і не толькі там. Хоць часам атрымліваецца знаходзіць сапраўдныя «рарытэты» - покрыўкі ад трактара, выкінутыя ўнітазы.

За 5 гадзін акцыі супольнымі сіламі было сабрана 400 кг смецця. Усе ўдзельнікі акцыі ў якасці падарунка змаглі пракаціцца на катэры па Свіслачы, а экскурсавод падчас плавання распавёў пра невядомыя старонкі гісторыі Чыжоўкі.

Апошнія навіны