BE RU EN

Каму крызіс, а каму Harley Davidson

  • Кірыл Іванаў «Салiдарнасць»
  • 24.09.2016, 21:04

Што хоча сказаць правадыр беларусам, сеўшы на дарагі матацыкл?

Кожнае з'яўленне палітыка на публіцы ў неардынарным вобразе нясе ў сабе пэўны сэнс і пасыл. Правадыр на дарагім матацыкле на чале чатырохтысячнай калоны байкераў - гэта не толькі запамінальная карцінка ў СМІ, але і нагода задумацца пра тое, што нам гэтым хацелі сказаць. Што важак працягвае весці сваю зграю да светлай будучыні? Што ён па-ранейшаму на кані? Або банальнае «перш папрацуй – пасля патанцуй» пасля цяжкай і плённай працы?

Паглядзім на фон, які атачае пафасную фотасесію прэс-службы байкера №1.

ВУП падае, новы бюджэт ахрысцілі песімістычным, заробкі беларусаў, якім у наступным годзе давядзецца яшчэ больш плаціць за камуналку, мізарнеюць. Ды яшчэ і закляты хаўруснік то пастаўкі нафты зразае, то ад нашых курэй нос верне.

Як бачым, гэтага кароткага спісу цалкам дастаткова, каб дзівіцца таму, як афіцыйны лідар бавіць выходныя.

Таму ўбачанае сёння ў цэнтры Менска можна апісаць адным сказам: «Каму крызіс, а каму і Harley Davidson». І Джэкі Чан, ужо хутка.

Кірыл Іваноў, «Салiдарнасць»

Апошнія навіны