BE RU EN

У нядзелю ў Беларусі чакаецца да +17°С

  • 24.09.2016, 20:23

Толькі на паўднёвым усходзе краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы.

Пераважна без ападкаў будзе ў Беларусі 25 верасня, піша БелТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Паводле прагнозу сіноптыкаў, у нядзелю будзе воблачна з прасвятленнямі. Пераважна без ападкаў, толькі месцамі на паўднёвым усходзе пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Уночы і раніцай у некаторых раёнах туман. Вецер няўстойлівы, слабы.

Тэмпература паветра ўначы складзе 3-9 градусаў вышэй за нуль, удзень - ад 11 да 17 градусаў.

Уначы і раніцай 26 і 27 верасня месцамі чакаюцца замаразкі да нуля - мінус 3 градусаў.

Апошнія навіны