BE RU EN

На Неўскім праспекце ў Пецярбургу напалі на беларуса

  • 24.09.2016, 14:26

Інцыдэнт адбыўся каля дома №18 на Неўскім праспекце, побач з рэстарацыяй хуткага харчавання.

Як паведамляе АН «Оперативное прикрытие», 29-гадовы беларус быў дастаўлены ў Марыінскую лякарню 23 верасня прыкладна пад 4:45 раніцы. У дзецюка дыягнаставаная колата-рэзаная рана грудной клеткі. Ён шпіталізаваны ў стане сярэдняй цяжкасці.

Са слоў пацярпелага, а палове на пятую раніцы яго выцяў нажом у грудзі невядомы. Гэта быў еўрапеец 18-20 гадоў, у чорнай куртцы, чорных спартовых штанах і белых красоўках.

Паліцыя вывучае запісы з пяці камер знадворнага відэаназірання.

Апошнія навіны