BE RU EN

Самы высакагорны аўтатунэль у свеце пабудаваны ў Кітаі

  • 24.09.2016, 12:55

Гэта частка высакагорнай шашы ў Галог-Тыбецкім аўтаномным раёне.

Самы высакагорны аўтамабільны тунэль у свеце пабудаваны ў Кітаі, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.

Тунэль размешчаны на вышыні 4,4 км над узроўнем мора, а яго максімальны пункт знаходзіцца на адзнацы звыш 4,8 км.

Ужо завяршыліся работы ў пракладцы тунэлю ў гары.

Будаўніцтва пачалося ў 2013 годзе. Тунэль - частка высакагорнай шашы ў Галог-Тыбецкім аўтаномным раёне. Плануецца адкрыць гэтую трасу налета.

Апошнія навіны