BE RU EN

Лукашэнка паддобрываецца да караля Саудаўскай Арабіі

  • 23.09.2016, 19:29

Ва ўмовах канфлікту з РФ дыктатар гатовы выпрошваць нафту ў каго хочаш.

Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў караля Саудаўскай Арабіі Сальмана бен Абдэль Азіза аль-Сауда, наследнага прынца Мухамеда бен Наефа бен Абдэль Азіза аль-Сауда і народ гэтай краіны з Нацыянальным днём, піша БелаПАН.

Лукашэнка, словы якога падае ягоная прэс-служба, адзначыў, што Беларусь зацікаўленая ў далейшым умацаванні прыязных беларуска-саудаўскіх стасункаў.

«Запэўніваю вас у гатоўнасці зрабіць усё магчымае, каб напоўніцу рэалізаваць значны патэнцыял двухбаковага супрацоўніцтва на карысць нашых народаў», - гаворыцца ў віншаванні правадыра.

Апошнія навіны