BE RU EN

Пуцін зноў пабедаваў пра развал СССР

  • 23.09.2016, 18:46

Прэзідэнт РФ заявіў, што можна было пазбегнуць развалу СССР, але камуністычная партыя прасоўвала «разбуральныя для краіны ідэі».

«Вы ведаеце, як я стаўлюся да развалу Савецкага Саюза. Зусім неабавязкова было гэта рабіць. Можна было правесці пераўтварэнні, у тым ліку дэмакратычнага характару, без гэтага», - сказаў Пуцін на сустрэчы з кіраўніцтвам палітычных партый у Крамлі.

Пры гэтым ён адзначыў, што Савецкім Саюзам кіравала тады камуністычная партыя. «Ці не нейкая іншая, якая прасоўвала ідэі нацыяналізму альбо іншыя разбуральныя ідэі, якія згубныя для любой дзяржавы», - цытуе Пуціна РІА "Новости".

Заўважым, што Пуцін прытрымліваецца таго меркавання, што СССР - гэта і ёсць Расея. Неяк ён заявіў, што Ленін і яго хаўруснікі «заклалі атамную бомбу пад будынак, які называецца Расеяй, яна і рванула потым», маючы на ўвазе той факт, што СССР утварыўся з саюзных рэспублік, якія паводле Канстытуцыі СССР маглі выйсці са складу дзяржавы.

Апошнія навіны