BE RU EN

Сёння ў Беларусі будзе да +16°С

  • 23.09.2016, 9:46

Вецер і дажджы чакаюцца ў пятніцу.

23 верасня будзе воблачна з праясненнямі. На ўсходняй частцы краіны пройдуць дажджы, на астатняй тэрыторыі ўдзень месцамі - кароткачасовыя.

Вецер чакаецца паўночна-заходні 5-10 м/с, на паўночным усходзе парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 3-8 градусаў вышэй за нуль, удзень будзе 8-14 градусаў цяпла, на паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да 16 градусаў, паведамляе БелТА.

Апошнія навіны