BE RU EN

Беларусы і расейцы перапраўлялі еўрапейскую гародніну і садавіну пад выглядам беларускай у РФ

  • 23.09.2016, 9:33

У дачыненні да 10 чалавек распачатыя крымінальныя справы.

«Плодаагароднінная прадукцыя была афіцыйна ўвезеная з-за мяжы і прызначалася для рэалізацыі ў Беларусі. З мэтай перанакіравання таварных плыняў у Расею і імкнучыся выдаць еўрапейскія тавары за беларускія, падрабляліся суправаджальныя дакументы і нават вырабляліся фальшывыя пячаткі вядомых айчынных вытворцаў», - паведамілі ў Камітэце дзяржкантролю.

У складзе злачыннай групы былі грамадзяне Беларусі і Расеі. Сума незаконна атрыманага даходу складае 4,5 млн дэнамінаваных рублёў. У дачыненні да 10 актыўных удзельнікаў групы распачатая крымінальная справа за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Удзельнікам пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Апошнія навіны