BE RU EN

Лех Валенса: Свабода абавязкова прыйдзе ў Беларусь

  • 21.09.2016, 11:24

Еўропа без Беларусі немагчымая.

Былы прэзідэнт Польшчы, легендарны кіраўнік польскай «Салідарнасці», лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, наведаў Беласток і сустрэўся з жыхарамі горада. Лех Валенса таксама адказаў на некалькі пытанняў «Радыё Рацыя».

Фота: Agencja Gazeta/MARCIN ONUFRYJUK

- Вы сочыце за тым, што цяпер адбываецца ў Беларусі? Маю на ўвазе перш за ўсё палітычную сітуацыю.

- Я цікаўлюся суседзямі. Праўда, я меркаваў, што гэтыя працэсы будуць праходзіць хутчэй. Я думаў, што значна раней мы зможам падаць руку Беларусі ад імя ўсёй Еўропы. Але гэта крыху спазняецца. Унутраныя праблемы Еўропы прыводзяць да таго, што Беларусь павінна яшчэ пачакаць.

Падрыхтуйце ўсе, што толькі магчыма, бо cвабода - яна прыйдзе, і ад вас залежыць, як вы яе выкарыстаеце. У вас ёсць наш досвед, досвед іншых краін, і вы павінны хутка далучыцца да народаў Еўропы. Аднак канкрэтных рэчаў ніхто за вас не зробіць. Сёння нельга гуляцца, калі вы будзеце гуляцца, то Расея можа яшчэ мацней прыціснуць вас сваёй «лапай», і ў самы нявыгадны час можа так «закруціць гайкі», што вы не справіцеся з гэтым самастойна. І вам давядзецца добраахвотна ісці ў тым напрамку. Таму не трэба фарсіраваць падзеі, трэба ціхенька, спакойна рыхтавацца па ўсіх напрамках, і тады вы зможаце вокамгненна вярнуць страчанае.

- У Еўропе яшчэ ёсць месца для Беларусі? Бо сама Еўропа цяпер змагаецца з шэрагам праблем, у тым ліку з сур'ёзным міграцыйным крызісам.

- Няма Еўропы без Беларусі і Украіны. Няма Еўропы! І тое, што павінна адбыцца, то і адбудзецца. Гэта законы развіцця, гэта аб'ектыўныя тэндэнцыі. Ніхто гэтага не затрымае. Пытанне заключаецца толькі ў тым, як шмат мы яшчэ страцім часу і магчымасцяў, каб зрабіць тое, што даўно трэба было зрабіць.

У Беларусі ёсць вельмі шмат здольных людзей, але цяперашнія ўмовы не дазваляюць ім сябе праявіць, праверыць свае сілы. Але ў патрэбны час знойдзецца свой дастойны лідар.

Апошнія навіны