BE RU EN

У Менску кіроўца BMW збіў на прыпынку пешахода

  • 20.09.2016, 9:43

Смяротная аварыя адбылася сёння раніцай на вуліцы Кальварыйскай.

Пра гэта tut.by паведамілі чытачы. Інфармацыю пацвердзілі ў ДАІ.

- Падчас папярэдняга разбору ўстаноўлена, што 26-гадовы кіроўца BMW ехаў па вуліцы Кальварыйскай і на скрыжаванні з вуліцай Гусоўскага не справіўся з кіраваннем, выехаў за межы праезнай часткі на прыпынак грамадскага транспарту, дзе збіў мужчыну, - сказалі ў ДАІ.

У выніку ДТЗ 55-гадовы пешаход ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння.

На месцы аварыі працуе следча-аператыўная група. Прычыны і абставіны ДТЗ высвятляюцца.

Апошнія навіны