BE RU EN

Расеец імчаў па трасе М1 на Mercedes з зафарбаванымі нумарамі

  • 2.09.2016, 12:09

Кіроўца сказаў, што зафарбаваў нумары адмыслова.

1 верасня на М1 на камеру хуткасці трапіў Mercedes з зафарбаванымі нумарамі. Іншамарка ехала 151 км/г і перавышала устаноўленую хуткасць на 31 км/г. Пры гэтым рэгістрацыйныя знакі аўтамабіля былі зафарбаваныя чорным колерам, паведамілі ў Дзяржаўтаінспекцыі Берасцейскай вобласці.

Аб парушальніку паведамілі найбліжэйшаму нараду ДАІ. Неўзабаве інспектар падаў Mercedes сігнал аб спыненні. Кіроўцам аказаўся 29-гадовы жыхар Маскоўскай вобласці, які прызнаўся, што наўмысна зафарбаваць нумары чорнай фарбай.

У дачыненні да маладога чалавека склалі пратаколы за перавышэнне хуткасці звыш 30 км і хаванне нумароў. Кіроўцу абавязалі прывесці ў парадак рэгістрацыйныя знакі.

Апошнія навіны