BE RU EN

У маскоўскім метро саскочыў на рэйкі 23-гадовы беларус

  • 19.09.2016, 20:06

Маладзён атрымаў траўмы, неспалучальныя з жыццём.

У маскоўскім метрапалітэне загінуў 23-гадовы грамадзянін Беларусі, паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу УУС на Маскоўскім метрапалітэне.

«Пад 16.00 маскоўскага часу на станцыі метро «Універсітэт» адбыўся інцыдэнт з пасажырам. 23-гадовы грамадзянін Беларусі загінуў, саскочыўшы на рэйкі перад набліжэннем цягніка. Малады чалавек атрымаў траўмы, неспалучальныя з жыццём, і памёр на месцы. Для вымання цела загінулага было вымкнутае электразабеспячэнне на 20 хвілін», - распавялі ў прэс-службе.

Супрацоўнікі паліцыі праводзяць апытанне сведак, запытаны матэрыялы з камер відэаназірання, якія дазволяць высветліць абставіны здарэння.

Апошнія навіны