BE RU EN

Рабочых НВА «Цэнтр» прымусілі фарбаваць лістоту да прыезду Лукашэнкі?

  • 18.09.2016, 14:13

Рабочы-кантрактнік менскага НВА «Цэнтр» фарбаваў на выходных лістоту праз боязь звальнення.

Усю сутнасць беларускай працоўнай кантрактнай сістэмы можна ўбачыць у адным відэа, паведамляе «Блог Менска».

Рабочы аднаго з менскіх прадпрыемстваў фарбуе лісце на дрэвах зялёнай фарбай праз боязь звальнення начальнікам.

Навошта начальнік аддаў такі загад? «Можа, Лукашэнка прыедзе да нас на прадпрыемства», - адказвае рабочы.

Відэа было знятае 2016.09.17 года каля менскага НВА «Цэнтр».

Апошнія навіны