BE RU EN

Чубараў: Крым будзе вернуты за два-тры гады

  • 18.09.2016, 11:12

Дэакупацыя Крыма непазбежная і адбудзецца гэта ў найбліжэйшы час.

Пра гэта заявіў кіраўнік Меджліса крымска-татарскага народа Рафат Чубараў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

«Для Пуціна і ягонага атачэння вельмі важна ўцягнуць падманам і запалохваннем як мага большую колькасць жыхароў Крыма ў суўдзельнікі ўчыненых імі злачынстваў у акупаваным Расеяй Крыме. «Выбары» дэпутатаў Дзяржаўнай Думы Расеі, якія праводзяцца акупантамі ў Крыме 18 верасня - незаконныя і злачынныя. Беспрэцэдэнтны ціск і запалохванне выбаршчыкаў Крыма мае мэтай прымусіць іх удзельнічаць у незаконных выбарах», - заявіў Чубараў.

Паводле ягоных слоў, 18 верасня, многім жыхарам Крыма трэба будзе знайсці ў сабе сілы і мужнасць, каб не паддацца застрашванню і шантажу.

Апошнія навіны