BE RU EN

НЗ у аэрапорце Рыгі – самалёты прымаюцца іншымі гарадамі

  • 17.09.2016, 13:30

У міжнародны аэрапорт «Рыга» чакаецца прыбыццё рэйса airBaltic, які патрабуе павышаных мераў бяспекі.

Як паведамляе літоўскі партал Delfi, у сувязі з гэтым на няпэўны час усе самалёты перанакіроўваюцца на пасадку ў іншыя аэрапорты.

Паводле звестак прэс-цэнтра аэрапорта, узлётна-пасадачная палаcа будзе закрытая да 14.00.

Delfi ўдакладняе – мяркуючы з інфармацыі Flightradar24, гаворка ідзе пра рэйс кампаніі airBaltic BT 641, які вылецеў з Рыгі ў Цюрых.

Паводле звестак airBaltic, на борце самалёта Bombardier Q400 NextGen знаходзяцца 63 пасажыры, з якіх двое – дзеці і адно немаўля, а таксама чатыры чальцы экіпажу.

Апошнія навіны