BE RU EN

Колькасць жыхароў ФРГ замежнага паходжання дасягнула рэкорднага ўзроўню

  • 16.09.2016, 19:02

Больш за ўсё ў Нямеччыне выхадцаў з Турцыі, Польшчы ды Расеі.

З прычыны міграцыі за апошні год колькасць жыхароў з замежнымі каранямі вырасла да 17,1 млн чалавек, паведамляе DW.

У Нямеччыне пражываюць 17,1 млн чалавек замежнага паходжання, гэта рэкордны паказчык за ўсю гісторыю краіны. Такія звесткі падала ў пятніцу, 16 верасня, Федэральная статыстычная ўстанова.

Дзель жыхароў краіны з замежнымі каранямі ў ФРГ складае на сёння 21%. У параўнанні з папярэднім годам, гэты паказчык вырас на 4,4%. Даследчыкі звязваюць такія змены з вялікай колькасцю імігрантаў, якія прыбылі ў Нямеччыну за апошні час.

Людзьмі замежнага паходжання ўважаюцца грамадзяне, народжаныя ў іншых краінах, а таксама тыя, у каго толькі адзін з бацькоў з'явіўся на свет за межамі ФРГ. Больш за ўсё ў Нямеччыне выхадцаў з Турцыі, Польшчы ды Расеі.

Жыхары ФРГ замежнага паходжання ў сярэднім прыкметна маладзейшыя за карэнных немцаў, кожны трэці ва узроставай групе да 18 гадоў мае замежныя карані. Акрамя таго, яны часцей бываюць беспрацоўнымі і не маюць сярэдняй адукацыі.

Апошнія навіны