BE RU EN

Супрацоўнік 4-й менскай паліклінікі выкінуўся з акна

  • 15.09.2016, 21:34

На шчасце, чалавек застаўся жывы.

Супрацоўнік 4-й гарадской паліклінікі (пр. Пераможцаў, 93), як мяркуецца, медыцынскі работнік, выкінуўся з акна 2-га паверха гэтай установы аховы здароўя, піша «Мінск-Навіны».

НЗ здарылася пад 17:00. У пацярпелага чэрапна-мазгавая траўма, іншыя цялесныя пашкоджанні.

Брыгада медыкаў, якая прыбыла на месца здарэння, даставіла яго ў Гарадскую клінічную лякарню хуткай медыцынскай дапамогі Менска.

Апошнія навіны