BE RU EN

У Прыпяцкім запаведніку тушаць буйны пажар

  • 15.09.2016, 12:33

На Гомельшчыне ратавальнікі змагаюцца з буйным лясным пажарам.

Як паведаміла прэс-служба МНС, буйны пажар працягваюць ліквідоўваць у Гомельскай вобласці. 14 верасня а 17.15 паступіла паведамленне аб выяўленні гарэння травы і кустоў на агульнай плошчы 15 га на тэрыторыі Нацыянальнага парка "Прыпяцкі" каля вёскі Бечанская Буда Жыткавіцкага раёна. Для ліквідацыі пажару задзейнічаны дзве адзінкі тэхнікі і 20 чалавек. Паводле стану на 6.00 15 верасня плошча пажару складала 10 га, работы ў ліквідацыі пажару на тарфяніку працягваюцца, паведамляе БелаПАН.

Сіноптыкі прагназуюць, што пры захаванні такіх жа метэаўмоў у Гомельскай вобласці да суботы, 17 верасня, усталюецца вышэйшы 5-ы клас пажарнай небяспекі. Як адзначыла прэс-служба МНС, пры надзвычайнай пажарнай небяспецы пажар можа паўстаць ад любой крыніцы агню і высокіх тэмператур. Часцей за ўсё пры 5-м класе пажарнай небяспекі мясцовыя органы ўлады ўводзяць забарону на наведванне лясоў.

Апошнія навіны