BE RU EN

Мянчук зладзіў аварыю на ўкрадзеным трактары

  • 14.09.2016, 17:23

Хлопец хацеў уладкавацца на працу ў будаўнічую фірму, а спачатку запазычыў у яе трактар.

ДАІ Партызанскага РУУС затрымала 26-гадовага менчука за крадзеж трактара, паведамляе onliner.by.

«Сагнаная тэхніка належыць прыватнай будаўнічай арганізацыі, у якую мянчук спрабаваў уладкавацца на працу, - паведамілі ў міліцыі. - У дзень згону ён прыйшоў знаёміцца з умовамі працы, пры гэтым быў у стане ап'янення. У двары, дзе супрацоўнікі ягонага патэнцыйнага працадаўцы рамантавалі каналізацыю, мужчына ўбачыў трактар і наважыў на ім пракаціцца».

«Выязджаючы на праспект Незалежнасці, трактарыст перакуліў смеццевы кантэйнер, які пры падзенні пашкодзіў аўтамабіль побач, - распавялі міліцыянты. - Як высветлілася, у мужчыны ж няма пасведчання».

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу паводле ч.1 арт.214 Крымінальнага кодэкса Беларусі («Згон аўтатранспартнага сродку»). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 5 гадоў.

Апошнія навіны