BE RU EN

У Берасці адкрылі новы касцёл

  • 14.09.2016, 14:20

Асвяціў касцёл Мітрапаліт Менскі і Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

13 верасня ў Берасці асвячоны касцёл у імя Святога Язэпа. Чын асвячэння разам з іншымі святарамі правёў Мітрапаліт Менскі і Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Гэта трэці касцёл у абласным цэнтры, піша vb.by.

У цырымоніі ўзялі ўдзел кіраўнік Пінскай дыяцэзіі Антоні Дзям'янка, дапаможны біскуп і генеральны вікарый дыяцэзіі Казімір Велікаселец, святары з рэгіёнаў Беларусі і з Польшчы.

На ўрачыстую цырымонію, якая доўжылася больш за тры гадзіны, прыйшлі сотні вернікаў, цэлымі сем'ямі, шмат хто - з маленькімі дзецьмі. Пасля таго як прыёр святыні, ксёндз Антоній Хей запаліў свечкі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч урачыста абвясціў: «У касцёле з'явілася святло, і ў ім з гэтага часу мы будзем аддаваць хвалу Богу!»

Апошнія навіны