BE RU EN

Мытнікі надумалі «напарфуміцца» на $350 тысяч

  • 13.09.2016, 16:16

Гарадзенскія мытнікі затрымалі партыю французскай парфумы на Br700 тысяч.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе ДМК.

«У пункце пропуску «Бераставіца» затрыманая партыя французскай парфумы, незаяўленая ў дакументах, коштам, паводле папярэдняй ацэнкі, блізу Br700 тысяч. З дакументаў, пададзеных кіроўцам да афармлення, у грузавым транспартным сродку DAF на тэрыторыю ЕАЭС перамяшчаўся тавар штучныя каўбасныя абалонкі», - распавялі ў прэс-службе.

У ДМК растлумачылі, што ў выніку мытнага кантролю з выкарыстанне інспекцыйна-надгляднага комплексу ўстаноўлена, што ў аўтамабілі, акрамя заяўленага тавару перавозілася больш за 19 тысяч адзінак дарагой парфумы французскага вырабу. Гарадзенская рэгіянальная мытня пачала адміністрацыйны працэс паводле факту незадэклараванага тавару.

Апошнія навіны