BE RU EN

Ананіч паабяцала разабрацца з незалежнымі СМІ пасля «выбараў»

  • 11.09.2016, 13:59

Міністр інфармацыі абвінаваціла «якія знаходзяцца за мяжой» сайты ў «дэструктыўнай пазіцыі».

Асобныя інтэрнэт-рэсурсы, якія базуюцца за мяжой, займалі дэструктыўную пазіцыю падчас выбарчай кампаніі. Пра гэта заявіла на прэс-канферэнцыі міністарка інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч, паведамляе БелТА.

«Нацыянальнае заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі выразна вызначае межы дазволенага, - падкрэсліла міністарка. - Міністэрствам вывучаецца інфармацыйнае поле, будзе дадзена прававая ацэнка ўсім дэструктыўным праявам».

Міністарка інфармацыі адзначыла, што падчас выбарчай кампаніі пастаянна праводзіўся маніторынг СМІ для асвятлення гэтай тэматыкі.

Нагадаем, што сёння ў Беларусі блакавалі charter97.org і іншыя незалежныя рэсурсы.

Пры спробе зайсці на старонку charter97.org, «Нашай Нівы», «Беларускага партызана», Udf.by з 11.15 да 11.35 паступала паведамленне пра памылку 522, кантэнт сайтаў не адлюстроўваўся.

Апошнія навіны