BE RU EN

Цягнік Гародня - Кракаў запусцяць з 4 верасня

  • 1.09.2016, 18:22

Квіткі ўжо паступілі ў продаж.

Беларуская чыгунка і польскае «ПКП Інтэрсіці» ўзгаднілі курсаванне цягніка маршрутам Кракаў-Варшава-Гародня. Маршрут будзе абслугоўваць цягнік польскай чыгункі. Новы цягнік пусцяць ўжо 4 верасня, а сёння білеты паступілі ў продаж, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Паміж Гародняй і Кракавам цягнік будзе ездзіць штодня праз Варшаву ды іншыя польскія гарады - Беласток і Кузніцу. З Гародні цягнік будзе адпраўляцца а 15.32, прыбываць у Варшаву - а 20.15, а ў Кракаў - а 23.04, паведамляе БЧ.

З Кракава ў Гародню можна будзе выехаць а 4.46, з Варшавы - а 7.36. Прыбыццё на канцавую станцыю - а 14.22.

Кошт квітка да Варшавы складае 34,31 руб, да Кракава - 46.77 руб.

Апошнія навіны