BE RU EN

У Расеі гандлююць зняволенымі

  • 1.09.2016, 18:13

На сайце дзяржзакупак РФ з'явілася замова на асуджаных для будаўніцтва следчага ізалятара.

Супрацоўніца ФБК Кацярына Пятрова знайшла на сайце дзяржзакупак замову на «выдачу працоўнай сілы асуджаных» для будаўніцтва следчага ізалятара ў Сімферопалі, размешчаную ў траўні 2016 года, піша РБК.

16 траўня 2016 года на сайце дзяржзакупак была апублікаваная замова на «выдачу працоўнай сілы асуджаных» для будаўніцтва следчага ізалятара ў Сімферопалі. Увагу на замову сёння, 1 верасня, звярнула чалец Грамадскай палаты горада Екацярынбурга і супрацоўніца ФБК Кацярына Пятрова, размясціўшы публікацыю на сваёй старонцы ў Facebook.

Згодна з кантрактам, замоўцам выступіла ФДУП «Будаўнічая ўправа №23 Федэральнай службы выканання пакаранняў». Для будаўніцтва следчага ізалятара патрабавалася 60 чалавек асуджаных. Тэрмін пастаўкі «тавару» - травень-снежань 2016 года. Максімальны кошт дамовы і выканаўцы не пазначаныя.

Супрацоўнік прэс-службы ФСВП на момант напісання матэрыялу адмовіўся даць афіцыйны каментар з нагоды кантракту на будаўніцтва следчага ізалятара ў Сімферопалі. Крыніца РБК ва ФСВП растлумачыла, што фармулёўкі, якія выкарыстоўваюцца ў закупцы, «не бяруцца са столі». «Рэгламент размяшчэння прапісаны пастановамі ўрада, якія выкарыстоўваюцца для рэалізацыі закона аб дзяржзакупках. Гаворка ідзе аб размяшчэнні інфармацыі аб выкананні работ і паставак, усё гэта робяць людзі. Ніякага дадатковага сэнсу ў гэтых дзяржзакупках няма», - адзначыў суразмоўца. Паводле ягоных слоў, да будаўніцтва следчага ізалятара будуць прыцягвацца толькі тыя зняволеныя, якія гэтага захочуць, і ім будзе выплачаны заробак.

Цяпер у Крыме дзейнічае толькі адзін следчы ізалятар. Пра патрэбу будаўніцтва новага ізалятара ў снежня 2014 года распавядаў намеснік начальніка ўправы арганізацыі дзейнасці турмаў і следчых ізалятараў ФСВП Расеі Ігар Ведзіняпін. У лютым стала вядома, што будаўніцтва следчага ізалятара ў Сімферопалі каштавацьме 82 млн руб.

Знойдзены Паўлавай на сайце дзяржзакупак кантракт на паслугі зняволеных - звычайная практыка. Толькі на запыт «выдачы працоўнай сілы асуджаных» сайт выдае больш за 70 публікацый. Такая практыка не супярэчыць закону згодна з часткай 3 артыкула 103 Крымінальна-выканаўчага кодэкса, праца зняволеных павінна быць арганізаваная толькі на тэрыторыі той турмы, дзе яны ўтрымліваюцца, але дапускаецца праца і па-за межамі ўстановы пры ўмове забеспячэння належнай аховы і ізаляцыі асуджаных.

«Закупка тычыцца права на выкананне паслугі адным падраздзяленнем дзяржструктуры іншаму яе падраздзяленню. Гэта фармальная працэдура, і пытанні тут могуць узнікаць толькі ў галіне этыкі - наколькі этычна выкарыстоўваць працу зняволеных дзеля названых мэт», - растлумачыў намеснік гендырэктара цэнтра антыкарупцыйных даследаванняў «Транспэрэнсі Інтэрнэшнл - Расея» Ілля Шуманаў.

Пра тое, каб прыцягнуць зняволеных да будаўніцтва Керчанскага мосту, у інтэрв'ю газеце "Камерсант" у ліпені 2014 года распавядаў намеснік дырэктара ФСВП Алег Коршунаў. Паводле ягоных слоў, праца на будоўлі мосту стане «вельмі добрай магчымасцю для асуджаных зарабіць рэальныя грошы».

Апошнія навіны