BE RU EN

Украінскі суд выдаў ордэр на арышт Шайгу

  • 1.09.2016, 18:35

Пячэрскі раённы суд дазволіў затрымаць міністра абароны Расеі Сяргея Шайгу за развязванне вайны на Данбасе.

Пра гэта гаворыцца ў пастанове суда, прынятай 26 жніўня і апублікаванай у Адзіным рэестры судовых пастаноў, піша liga.net.

Суд задаволіў хадайніцтва галоўнай вайсковай пракуратуры, дазволіўшы затрымаць Сяргея Шайгу з мэтай ягонага ўдзелу ў разглядзе хадайніцтва аб ужыванні меры стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай.

Следчы суддзя мяркуе, што ў хадайніцтве і прыкладзеных да хадайніцтва дакументах даведзеная наяўнасць абгрунтаванага падазрэння ва ўчыненні Шайгу крымінальных злачынстваў, прадугледжаных ч 3 арт 110 (Замах на тэрытарыяльную цэласнасць і недатыкальнасць Украіны), ч 1 арт 258-3 (Стварэнне тэрарыстычнай групы або арганізацыі), ч 3 арт 258-5 (Фінансаванне тэрарызму), ч 2 арт 28 ч 1 арт 437 (Планаванне, падрыхтоўка, развязванне і вядзенне агрэсіўнай вайны), ч 2 арт 28 ч 2 арт. 437 КК Украіны.

«Затрыманая асоба на падставе вызначэння следчага суддзі не пазней 36 гадзін з моманту затрымання павінна быць вызваленая або дастаўленая да следчага суддзі, суду, які пастанавіў вызначэнне аб дазволе на затрыманне з мэтай прывода», - гаворыцца ў дакуменце.

Адзначаецца, што пастанова страчвае законнае дзеянне 26 лютага 2017 года або да названай даты з моманту прывада падазронага або адклікання вызначэння пракурорам. Таксама дакумент не падлягае абскарджванню.

Раней генеральны пракурор Украіны Юры Луцэнка заявіў, што ГПУ выказалася аб падазрэнні дарадцы Пуціна і міністра абароны РФ у развязванні вайны супраць Украіны.

«8 жніўня ГПУ паведаміла пра падазрэнні 18 асобам кіраўніцтва РФ - дарадцу прэзідэнта РФ, міністру абароны, двум ягоным намеснікам, былому ўпаўнаважанаму прадстаўніку прэзідэнта Расеі ў так званай Крымскай федэральнай акрузе, 10 генералам з вышэйшага каманднага складу РФ», - адзначыў генпракурор.

Луцэнка адзначыў, што гаворка ідзе пра Сяргея Глазьева ды Сяргея Шайгу.

Апошнія навіны