BE RU EN

У нямецкіх банках захоўваюцца «нічыйныя» 2 мільярды еўраў

  • 1.09.2016, 16:30

У Нямеччыне неабходна стварыць агульную базу незапатрабаваных банкаўскіх рахункаў.

Справа ў тым, што на гэтых рахунках знаходзяцца блізу 2 мільярдаў еўраў, якія трэба вярнуць іх уладальнікам.

З дапамогай базы звестак з кліентамі банкаў, якія забылі свае сродкі на рахунках, будзе зручней звязацца. Пра гэта заявіў міністр фінансаў Паўночнага Рэйна-Вестфаліі Норберт Вальтэр-Бор’янс, паведамляе Deutsche Welle.

У асноўным уладальнікамі незапатрабаваных рахункаў з'яўляюцца людзі, якія ўжо памерлі і не маюць сваякоў. Некаторым уладальнікам забытых рахункаў павінна быць ужо па 120 гадоў. Для развязання праблемы з гэтымі сродкамі банк спачатку будзе займацца пошукам спадчынніка. Калі пошукі не ўвянчаюцца поспехам, такі рахунак усё адно застанецца адкрытым, а грошы - некранутымі, запэўніў Вальтэр-Бор’янс.

Развязаннем для нямецкіх банкаў стала б укараненне практыкі швэйцарскіх банкаў, якія публікуюць дэталі рахункаў, забытых цягам 60 гадоў, на адмысловым сайце, сцвярджаюць экспэрты. У выпадку, калі ўладальнік рахункі так і не знаходзіцца, то сродкі аўтаматычна пераходзяць ва ўласнасць дзяржавы. Аднак у Нямеччыне да такога развязання пытання ставяцца досыць скептычна.

Апошнія навіны