BE RU EN

Расея ўжыла ў Сірыі фосфарныя бомбы

  • 1.09.2016, 14:48

Расейская авіяцыя ўжыла ў Сірыі забароненую міжнароднымі канвенцыямі зброю.

Гэта адбылося ў раёне Тафтаназа на паўночным усходзе правінцыі Ідліб, піша obozrevatel.com са спасылкай на Anadolu.

Прадстаўнікі мясцовых сіл грамадзянскай бяспекі распавялі, што ў выніку атакі загінулі два мірныя жыхары. Акрамя таго, у раёне выбухаў пачаліся пажары, якія з цяжкасцю ўдалося патушыць.

Са словаў жыхара Тафтаназа Эбу Мерван, па раёне спачатку былі нанесеныя ўдары касетнымі бомбамі, а затым ужытыя запальныя боепрыпасы, начыненыя белым фосфарам.

«Выбухі прадаўжаліся да паўгадзіны. Таму ніхто доўгі час не падыходзіў да месца выбуху», - адзначыў ён.

Нагадаем, у канцы мінулага года праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch заявіла, што расейскія войскі і ўрадавыя сірыйскія войскі прэзідэнта Башара Асада выкарыстоўваюць супраць сіл паўстанцаў касетныя боепрыпасы, забароненыя міжнароднымі дамовамі.

Апошнія навіны