BE RU EN

Дом кнігі ў Рагачове будзе насіць імя Уладзіміра Караткевіча

  • 1.09.2016, 9:10

На святкаванні Дня беларускага пісьменства, які пройдзе 4 верасня ў Рагачове, будзе ўрачыста адкрыты Дом кнігі.

Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі 31 жніўня ў Менску намеснік генеральнага дырэктара «Сталічнага тэлебачання» і генеральны прадусар сёлетняга Дня беларускага пісьменства Павел Каранеўскі.

Дом кнігі размясціўся ў адрэстаўраваным будынку былога Дома піянераў. Сёння ў ім працуюць цэнтральная і дзіцячая бібліятэкі, а таксама канферэнц-заля. Першых наведвальнікаў гэтая ўстанова культуры прыняла ў студзені гэтага года, паведамляе naviny.by.

Са слоў Каранеўскага, на Дні беларускага пісьменства Дому кнігі ва ўрачыстай абстаноўцы нададуць імя Уладзіміра Караткевіча.

Генеральны прадусар свята таксама адзначыў, што ў гэты дзень у Доме кнігі запрацуе першая ў горадзе кнігарня «Першацвет». Адмыслова да адкрыцця гэтай крамы арганізатары Дня беларускага пісьменства папрасілі вядомых беларусаў, у тым ліку дзяржаўных дзеячаў, дзеячаў культуры і спартоўцаў, паўдзельнічаць у акцыі ў стварэнні асобнай палічкі з «духоўнымі скарбамі» - сваімі любімымі кнігамі.

Апошнія навіны