BE RU EN

Відавочцы паведамілі аб паху дыму на станцыі метро «Плошча Перамогі»

  • 9.08.2016, 10:37

На месца выехала некалькі машын МНС.

Аб падазроным паху гарэлым на платформе станцыі метро «Плошча Перамогі» паведамілі пільныя гараджане. На месца неадкладна выехалі супрацоўнік МНС. Прэс-сакратар Менскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі супакоіў менчукоў: машын прыбыло шмат, бо метро з'яўляецца сур'ёзным аб'ектам, піша onliner.by. Аднак прычына паху гарэлым была нязначнай.

- На станцыі метро «Плошча Перамогі» ўнутры пах гарэлага, прыбылі, высвятляем. Машын шмат, бо сур'ёзны аб'ект. Падрабязнасці ўдакладняюцца, - паведаміў прэс-сакратар Менскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі.

Прычынай турботы пасажыраў стаў пах тлення ізаляцыі ў дапаможным памяшканні. Віталь Дэмбоўскі удакладніў, што адбылося «аплаўленне ізаляцыі кандыцыянера без наступнага ўзгарання ў падплатформеннай прасторы». Тленне ліквідаванае. Цяпер метро працуе ў звычайным рэжыме, эвакуацыя людзей не спатрэбілася.

ФОТА: Віталь Дэмбоўскі

Апошнія навіны