BE RU EN

Фотафакт: У Менску дрэва, якое ўпала, пабіла аўтамабіль і матацыкл

  • 7.08.2016, 15:06

Жыхары неаднаразова звярталіся ў адпаведныя службы з просьбай прыбраць дрэва, але ў яго толькі касметычна спілоўвалі сукі.

Нядзельнай раніцай у двары жылога дома нумар 9 па вуліцы Жудро ўпала дрэва пашкодзіла прыпаркаваныя матацыкл і аўтамабіль. Фатаграфіі ў рэдакцыю onliner.by даслаў чытач. Ён сцвярджае, што жыхары неаднаразова звярталіся ў адпаведныя службы з просьбай прыбраць дрэва, але ў яго толькі касметычна спілоўвалі сукі.

Балазе мінакі пад гэтае дрэва не патрапілі. Пацярпелі толькі матацыкл Honda і аўтамабіль Mitsubishi. «Асноўную нагрузку ўзяў на сябе аўтамабіль, таму матацыкл пацярпеў нямоцна, але ўсё адно пашкоджанні значныя. Чырвонаму Seat пашанцавала больш за ўсіх: дрэва павісла ў 5 сантыметрах ад капота і аўтамабіль адразу перагналі ад граху далей», - распавёў чытач.

Апошнія навіны